Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Беларускі лацінскі алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча, 1891
«Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча, 1891

Беларускі лацінскі алфавіт (таксама «Беларуская лацінка» ці ва ўласным запісе — «Biełaruskaja łacinka») — варыянт лацінскага алфавіта, прыстасаванага для запісу беларускай мовы.

Ад Сярэднявечча лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых літаратурных творах, напісаных тагачаснай беларускай мовай. У сучаснай форме беларуская лацінка ўжываецца некаторымі пісьменнікамі, вытворцамі ў аздабленні прадукцыі, карыстальнікамі інтэрнэту. Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь, створаная на аснове беларускай лацінкі, выкарыстоўваецца для практычных патрэб (далей…).