Шаблон:Выбраны змест/Курапаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курапаты
Курапаты

Курапаты — лясны масіў на паўночным ускрайку Мінска, дзе выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: архівы КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, засакрэчаны. Ёсць розныя версіі і ацэнкі.

Курапаты — найбольш вядомае, з прынамсі васьмі, месца масавых расстрэлаў, якія здзяйсняў НКУС на тэрыторыі Мінска. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што адпавядае катэгорыі найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць. (далей…)