Шаблон:Выбраны змест/Мяцеж Глінскіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта
Карта

Мяцеж Глінскіх — выступленне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхаіла Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжання Аляксандра Ягелончыка. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленне ад пасад Міхаіла Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасля няўдачы мірнага вырашэння справы ў судзе Глінскі і яго прыхільнікі, якімі пераважна былі члены клана Глінскіх, паднялі мяцеж. Праз некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым змяніўшы сутнасць выступлення, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеянняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна з мірным дагаворам, Глінскія і іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву (далей…).