Міхаіл Львовіч Глінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхаіл Глінскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Глінскі
Michał, Alena Hlinskija. Міхал, Алена Глінскія.jpg
Міхаіл і Алена Глінскія
POL COA Gliński.svg
Герб «Глінскі»
Маршалак дворны літоўскі
1500 — 1506
Папярэднік: Рыгор Осцік
Пераемнік: Рыгор Осцік
 
Нараджэнне: 1470({{padleft:1470|4|0}})
Смерць: 24 верасня 1534({{padleft:1534|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})
Род: Глінскія
Бацька: Леў Барысавіч Глінскі(укр.) бел.

Міхаіл Глінскі, мянушка «Мажны»[1] (1470 — 24 верасня 1534) — вялікалітоўскі і маскоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік уценскі (1498), мерацкі (15011505) і бельскі (15051506)[2], маршалак дворны літоўскі (15001506), кіраўнік Віленскага манетнага двара1501)[1].

Валодаў зямельнымі абшарамі на Палессі, родавы маёнтак — Тураў. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Райгарад(руск.) бел. і Гонёндз[прыбраць шаблон] на Падляшшы, Мажэйкава на Лідчыне.

На чале літоўскага войска здабыў перамогу ў Клецкай бітве (1506)[1]. У 1508 узняў мяцеж супраць новага вялікага князя Жыгімонта Старога.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і еўрапейская служба[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік княжаскага роду Глінскіх гербу ўласнага, сын Льва Глінскага(укр.) бел.. Нарадзіўшыся ў такой сям'і, Міхаіл Львовіч з нараджэння быў багатым і меў значныя маёнткі. Валодаючы ад прыроды незвычайным розумам, ён шмат чаму навучыўся за час 12-гадовага знаходжання за мяжой.

Навучаўся ў Еўропе, быў у Германіі, Італіі, Іспаніі, авалодаў асноўнымі еўрапейскімі мовамі. Служыў у войску Альбрэхта саксонскага(руск.) бел., імператара Святой Рымскай імперыі Максіміліяна I, удзельнічаў у італьянскіх войнах(руск.) бел., дзе вызначыўся ваенным талентам і смеласцю. Заслужыў асаблівую прыхільнасць імператара, які надаў яму тытул князя Святой Рымскай імперыі. У Італіі прыняў каталіцтва.

На службе ў Аляксандра Ягелончыка[правіць | правіць зыходнік]

Вярнуўшыся ў Літву ў канцы 1490-х, ён неўзабаве наблізіўся да вялікага князя Аляксандра, які ўвесь час звяртаўся да яго за саветамі. У 1499 годзе Аляксандр зрабіў яго маршалкам свайго двара, а калі адправіўся ў Кракаў на каранаванне(руск.) бел., Глінскі суправаджаў яго ў якасці пасла ад Літвы.

Паступова зрабіўся першым дарадцам Аляксандра[1], фактычна быў кіраўніком дзяржавы. Спрыяў узвышэнню старэйшых братоў, а таксама стрыечнага брата з жаночай лініі, сына Федкі Глінскай, Андрэя Дрожчыча, які ў 1504 зрабіўся намеснікам лідскім. У 1506 узначаліў войска Вялікага Княства Літоўскага, якое атрымала перамогу над татарамі ў Клецкай бітве (1506).

Велічэзнае багацце дапамагала яму набываць сабе прыхільнікаў і сяброў, пераважна, зрэшты, з асяроддзя рускага баярства. Літоўская шляхта моцна баялася, што Глінскі, па смерці бяздзетнага Аляксандра, можа захапіць уладу ў свае рукі, перанесці сталіцу ў Русь і абаперціся на гэтую апошнюю. Калі кароль небяспечна захварэў, многія падазравалі, што, у сутычцы з доктарам Балінскім, Глінскі хацеў атруціць караля, і гэта падазрэнне яшчэ больш узмацнілася, калі князь вызваліў арыштаванага канцлерам Ласкім доктара і даў яму магчымасць бегчы ў Кракаў. Перамогі Глінскага ў сутычках з Крымскім ханствам, у тым ліку ў 1506 годзе ў Клецкай бітве, толькі ўзмацнялі зайздрасць і нянавісць да яго. Неўзабаве кароль сканаў. Адпраўленню яго цела для пахавання ў Кракаў усупрацівіліся паны, баючыся, што ў іх адсутнасць Глінскі лёгка можа авалодаць Вільняй. Між тым, у літоўскую сталіцу прыбыў каралевіч Жыгімонт. Ворагі Глінскага, асабліва Ян Забярэзінскі, дамагліся таго, што Глінскаму забаронены быў вольны ўваход у пакоі гаспадара. Глінскі патрабаваў суда з сваімі супернікамі, але кароль паводзіў сябе ў гэтай справе млява і нерашуча; Глінскі звяртаўся да пасрэдніцтва венгерскага караля Уладзіслава II(руск.) бел. (1507), але дарэмна.

Мяцеж[правіць | правіць зыходнік]

М. Глінскі імкнуўся стварыць з часткі зямель княства (поўдзень Беларусі, часткі Украіны, Расіі) незалежную дзяржаву[1]. Гэтыя памкненні перакрэсліў новы уладар ВКЛ — Жыгімонт I Стары, які да таго пазбавіў М. Глінскага ўсіх пасад[1].

Тады Глінскі, разам з братамі Іванам і Васілём, з'ехаў у свой Тураў, склікаў да сябе слуг і сяброў і прызначыў каралю тэрмін, да якога яму павінен быць дадзены суд. Вялікі князь маскоўскі Васіль скарыстаўся выпадкам і прапанаваў усім Глінскім абарону, ласку і жалаванне. Спроба Жыгімонта вярнуць Глінскага ў Літву не адбылася, і Глінскі заключыў фармальны дагавор з Масквой[3]:8.

У пачатку 1508 года Міхаіл Глінскі адкрыта ўзняў сцяг бунту. З братам Васілём ён абклаў Мінск, але, не будучы ў сілах узяць яго, пайшоў да Клецка. Тут браты падзяліліся: Васіль пайшоў на кіеўскія прыгарады падымаць рускіх, а Міхаіл спустошыў слуцкія і капыльскія воласці і ўзяў Мазыр. Па прыходзе да яго на дапамогу ад вялікага князя пад кіраўніцтвам ваяводы Яўстафія Дашкевіча(руск.) бел., з 20 тысячамі конніцы, Глінскі з Мазыра пайшоў на іншыя рускія крэпасці і склаў дамовы з пасламі маскоўскім, малдаўскім і крымскім, дзейнічаючы як бы багаты васпан. Маскоўскія ваяводы падышлі да Глінскага на Бярэзіну, разам з ім аблажылі Мінск і паслалі атрады да самой Вільні; іншыя ваявалі Смаленскую вобласць, трэція падышлі да Бабруйска. Неўзабаве вялікі князь паслаў яшчэ новыя палкі да Оршы, але кароль, які падаспеў з войскамі, прымусіў іх зняць аблогу і адступіць.

Глінскі адправіўся ў Маскву, дзе прыняты быў вельмі міласціва. Але неўзабаве паміж Жыгімонтам і Васілём заключаны быў мір, які паставіў Глінскіх у становішча выгнаннікаў. Яны пазбавіліся сваіх валадарстваў у Літве і выехалі з сваімі прыхільнікамі ў Маскву. З канца 1508 года з сям'ёй у Маскве, атрымаў ва ўладанне гарады Малаяраславец і Бароўск(руск.) бел.. Кароль некалькі разоў прасіў Васіля выдаць яму Глінскіх, абяцаючы дараваць ім мінулае. Вялікі князь адказваў, што Глінскія перайшлі да яго падчас вайны і такім чынам зрабіліся яго падданымі, а падданых ён не выдае нікому.

Удзел у Руска-літоўскай вайне[правіць | правіць зыходнік]

Калі паміж Масквой і Літвой ізноў успыхнула вайна (1512), Глінскі паслаў свайго падданага, немца Шлейніца, у Сілезію, Чэхію і Германію наймаць конных ваяроў і кнехтаў(руск.) бел., якія перабіраліся ў Маскву праз Лівонію. Войскам кіраваў вялікі князь Васіль; Глінскі быў адным з ваяводаў вялікага палка(руск.) бел.. 1 жніўня 1514 года. Смаленск быў узяты рускімі войскамі.

Міхаіл Глінскі спадзяваўся атрымаць гэты горад ад вялікага князя; але Васіль, па словах Герберштэйна, смяяўся над яго залішнім славалюбствам, пасля чаго Глінскі звярнуўся да Жыгімонта, які запэўніў яго ў сваёй літасці. Па папярэдняй дамове, літоўскае войска пайшло да Дняпра; калі яно было ўжо недалёка ад Оршы, Глінскі ўначы бег да яго; але адзін з яго слуг апавясціў аб тым рускага ваяводу, князя Міхаіла Булгакава-Голіцу(руск.) бел., які захапіў Глінскага і адправіў да вялікага князя. Глінскі не адпіраўся ў здрадзе: у яго знайшлі Жыгімонтавы лісты. Рыхтуючыся да смерці, Глінскі адважна казаў аб сваіх паслугах і аб няўдзячнасці Васіля. Яго закавалі ў ланцугі і адправілі ў Маскву[1].

Турма[правіць | правіць зыходнік]

У 1517 годзе разам з літоўскімі пасламі ў Маскве быў Герберштэйн — пасол імператара Святой Рымскай імперыі Максіміліяна I. Калі літоўскія паслы пасля аўдыенцыі выйшлі ад вялікага князя, Герберштэйн застаўся і сам-насам уручыў Васілю грамату Максіміліяна аб Глінскім: імператар пісаў, што Глінскі мог быць вінаваты, але што ён ужо даволі пакараны за тое няволяй, — што ён мае знакамітыя годнасці, выхаваны пры венскім двары, служыў дакладна яму і курфюрсту саксонскаму, — што Васіль зробіць вялікае задавальненне Максіміліяну, калі адпусціць Глінскага ў Іспанію. Васіль адказваў, што Глінскі склаў бы галаву на пласе, калі б не выявіў жадання вярнуцца ў праваслаўную веру.

Глінскі доўгі час заставаўся ў зняволенні. У 1526[1] годзе вялікі князь Васіль ажаніўся на пляменніцы Міхаіла, Алене Васільеўне. Маладая жонка вялікага князя праз год выклапатала дзядзьку свабоду за паручыцельствам многіх баяраў, якія абавязаліся ў выпадку ўцёкаў Міхала заплаціць у казну 5 тысяч рублёў.

Дзейнасць пасля вызвалення[правіць | правіць зыходнік]

У 1530 годзе Міхаіл Глінскі з'яўляецца ваяводам у конніцы пад Казанню[1]; у 1533 годзе ён быў каля Валакаламска пры Васілі, якi захварэў у час палявання. У сваіх перадсмяротных распараджэннях вялікі князь, звяртаючыся да баяр, прасіў іх, між іншым, не крыўдзіць князя Міхаіла, як сваяка яго жонкі, прымаць яго за свайго, не за прышэльца, а прызначаючы Глінскага ў дарадцы да Алены, прасіў яго, каб за вялікую княгіню і сыноў яго ён «кровь свою пролиял и тело своё на раздробление дал».

Пасля смерці Васіля справы вырашаліся апякунскім саветам(руск.) бел. пры малалетнім князю Іване, у склад рады ўвайшлі браты гасудара і 20 баяраў, у тым ліку і Глінскі. Многія думалі, што думай і кіраўніцтвам будуць валодаць двое: Міхаіл Глінскі і канюшы баярын Іван Фёдаравіч Аўчына Целяпнёў-Абаленскі(руск.) бел., улюбёнец Алены. Здарылася інакш: Глінскі адважна казаў пляменніцы аб непрыстойнасці яе адносін да Абаленскага. З прычыны гэтага яго абвінавацілі ў задумах авалодаць дзяржавай: ён быў заключаны ў вязніцу (1534), дзе і памёр[1].

Быў пахаваны ў Траецкай лаўры Аляксандраўскай Слабады[4].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Львовіч Глінскі быў жанаты з князёўнай Аленай Іванаўнай Целяпнёвай-Абаленскай, дачкой князя Івана Васільевіча Нямога-Абаленскага(руск.) бел. і стрыечнай пляменніцай князя Івана Фёдаравіча Аўчыны-Целяпнёва-Абаленскага (фаварыта Алены Глінскай). Ад шлюбу ў яго былі: сын Васіль(руск.) бел. (пам. у 1565) і дачка, невядомая па імені, якая стала жонкай князя Фёдара Іванавіча Траекурава(руск.) бел..

Гістарычная памяць[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай Украіне — самы вядомы з дынастыі Глінскіх, чаму спрыяла прыжыццёвая і пасмяротная слава бліскучага рэнесанснага кіраўніка. Фігуруе ў дзясятках паэтычных і празаічных твораў. Разам са сваёй унучкай, непапулярнай каталічкай Ганнай-Алаізай, стаў героем шэрагу легенд і паданняў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 Глинские // Михаил Львович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  2. Вячаслаў Насевіч. Глінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 536.
  3. ПСРЛ Т.13, 1 половина
  4. W.Pociecha. Gliński Michał (zm. 1534)… S. 68-69

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]