Шаблон:Выбраны змест/Мікалай Радзівіл Чорны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай «Чорны» Радзівіл
Мікалай «Чорны» Радзівіл

Мікалай Радзівіл Чорны (1515 — 1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч. Мянушку «Чорны» атрымаў за колер сваёй барады, у адрозненне стрыечнага брата Мікалая Радзівіла Рудога.

Браў удзел у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў. У 1544 годзе атрымаў урад маршалка земскага літоўскага і ўзначаліў Паноў-Раду і соймы. Спрыяў шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары з вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 годзе атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы». З 1550 года вялікі канцлер літоўскі, выступаў за суверэннасць Княства ў саюзе з Польшчай. Таксама займаў урад віленскага ваяводы. Дзякуючы дыпламатычным дзеянням Мікалая Чорнага Лівонскі ордэн уключаны ў склад ВКЛ. Узначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках (далей…).