Шаблон:Выбраны змест/Палёт над гняздом зязюлі (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бо Голдмэн і Майкл Дуглас падчас працы над фільмам
Бо Голдмэн і Майкл Дуглас падчас працы над фільмам

«Палёт над гняздом зязюлі», «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» (англ.: One Flew Over the Cuckoo’s Nest) — мастацкі фільм-драма кінарэжысёра Мілаша Формана, экранізацыя аднайменнага рамана Кена Кізі.

Прэм’ера фільма адбылася 19 лістапада 1975 года на кінафестывалі ў Чыкага. Ён стаў другім фільмам у гісторыі сусветнага кінематографа, які атрымаў «Оскар» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што раней атрымалася толькі ў карціны «Гэта здарылася аднойчы ноччу» (1934). Такую ж «Вялікую пяцёрку» яму ўдалося атрымаць у пяці намінацыях на «Залаты глобус» — адзіны раз у гісторыі кіно. Фільм, які распавядае пра драму ў псіхіятрычнай клініцы, здымаўся амаль цалкам у аддзяленні для душэўнахворых шпіталя штата Арэгон. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі карціну. Фільм сабраў больш за $100 млн у пракаце ў ЗША. Крытыка высока адзначыла рэжысуру і акцёрскую ігру, прызнаўшы «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» адною з найважнейшых падзей «новай хвалі» амерыканскага кінематографа 1970-х гадоў (далей…).