Шаблон:Выбраны змест/Пітэр Паўль Рубенс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пітэр Паўль Рубенс
Пітэр Паўль Рубенс

Пітэр Паўль Рубенс (1577 — 1640) — нідэрландскі (фламандскі) жывапісец, адзін з заснавальнікаў мастацтва барока, дыпламат, калекцыянер. Паводле каталога М. Джафэ налічваецца 1403 аўтэнтычныя палотны. Значная частка іх выканана ў супрацоўніцтве з вучнямі і калегамі, найбольш вядомым з якіх быў Антоніс ван Дэйк. Творчасць Рубенса — арганічны сплаў традыцый брэйгелеўскага рэалізму з дасягненнямі венецыянскай школы. Захавалася яго шырокае ліставанне, пераважна дыпламатычнае.

Рубенс спецыялізаваўся на рэлігійным жывапісе (у тым ліку алтарных абразах), пісаў карціны на міфалагічныя і алегарычныя сюжэты, партрэты, краявіды і гістарычныя палотны, рабіў таксама эскізы для шпалер і кніжных ілюстрацый. У тэхніцы алейнага жывапісу ён быў адным з апошніх мастакоў, якія выкарыстоўвалі драўляныя панэлі для станковых прац[ru], нават вельмі вялікіх па памеры (далей…).