Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Рагнеда Рагвалодаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замах Рагнеды на Уладзіміра, мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
Замах Рагнеды на Уладзіміра, мініяцюра Радзівілаўскага летапісу

Рагнеда Рагвалодаўна, Гарыслава (966? — 1000) — княжна полацкая, дачка князя Рагвалода, адна з жонак кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Была гвалтоўна вывезена з Полацка, з помсты здзейсніла спробу замаху на мужа. Разам з сынам Ізяславам вярнулася на радзіму, прыняўшы манаства.

Асоба Рагнеды прыцягвае ўвагу даследчыкаў, што ў значнай ступені тлумачыцца міфалагізацыяй, якая выяўляецца ў спрэчных пытаннях. Адзначалася, у прыватнасці, падабенства лёсу Рагнеды з персанажамі скандынаўскіх саг. Аднак многія дэталі, як адмова жаніху праз яго нізкае паходжанне або заступніцтва малалетняга сына, ці заступніцтва баяраў і іншае, сведчаць, што апавяданне мела пэўныя гістарычныя вытокі і не цалкам было летапісным паданнем (далей…).