Шаблон:Падзеі 13 ліпеня
Выгляд
- 1260: Адбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў.
- 1508: Бітва пад Оршай у ходзе літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508).
- 1772: Джэймс Кук выправіўся ў кругасветнае плаванне.
- 1876: Прынята палажэнне, паводле якога губернатары ў Расійскай імперыі атрымалі права выдаваць абавязковыя пастановы аб забароне сходаў, органаў друку і інш.
- 1908: У Лондане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны.
- 1930: Ва Уругваі пачаўся першы чэмпіянат свету па футболе.
- 1944: Савецкія войскі ўвайшлі ў Вільнюс.
- 1990: У Гарадку (Польшча) пачаўся І Фестываль музыкі маладой Беларусі, арганізаваны Беларускім аб'яднаннем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры.