Шаблон:Падзеі 16 ліпеня
- 622: Традыцыйная дата хіджры — перасялення Магамета і яго прыхільнікаў з Меккі ў Медзіну. Пачатак ісламскага календара.
- 1054: Папскія легаты абвясцілі адлучэнне ад царквы патрыярха Міхаіла Керуларыя. Пачатак Вялікай схізмы.
- 1228: Кананізаваны Францыск Асізскі.
- 1931: Імператар Хайле Селасіе I прымае першую Канстытуцыю Эфіопіі.
- 1941: Германскія войскі занялі Смаленск.
- 1945: ЗША паспяхова праводзяць першыя ў свеце ядзерныя выпрабаванні.
- 1965: Адкрыты Манбланскі тунэль, які злучыў Францыю і Італію.
- 1979: Садам Хусейн заняў пасаду прэзідэнта Ірака.
- 1990: Вярхоўная Рада Украіны прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
- 1990: Заснаваны Музей гісторыі Магілёва.