Шаблон:Падзеі 18 верасня
Выгляд
Чылі — Нацыянальны дзень.
- 96: Змоўшчыкі на чале з Флавіем Стэфанам забілі імператара Даміцыяна, з яго смерцю скончылася дынастыя Флавіяў.
- 1180: Філіп II стаў каралём Францыі па смерці свайго бацькі Людвіга VII.
- 1651: Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Рэчы Паспалітай Белацаркоўскі мір.
- 1772: Расія, Аўстра-Венгрыя і Прусія паведамілі ўладам Рэчы Паспалітай пра сваё рашэнне падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма.
- 1915: Германскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачалася германская наступальная аперацыя (свянцянскі прарыў).
- 1919: Польскія войскі акупіравалі Мінск.
- 1997: На рэферэндуме насельніцтва Уэльса вырашыла стварыць рэгіянальны парламент.
- 2014: Рэферэндум у Шатландыі не ўхваліў незалежнасць ад Вялікабрытаніі.