Шаблон:Падзеі 18 снежня
Выгляд
- 1842: Са складу Віленскай губерні вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам, з іх створана Ковенская губерня.
- 1865: Уступіла ў сілу 13-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая канчаткова забараніла ўсе формы рабства.
- 1882: Першыя тэлефонныя лініі злучылі гомельскі маёнтак князя Фёдара Паскевіча з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі.
- 1917: У Мінску распачаўся Першы Усебеларускі з’езд.
- 1918: ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы пачало выдаваць у Мінску газету «Młot».
- 1956: Японія ўступіла ў ААН.
- 1965: У Мінску ўведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод.
- 2005: На выбарах прэзідэнта Балівіі перамог Эва Маралес.