Шаблон:Падзеі 18 чэрвеня
Выгляд
- 618: Лі Юань узыйшоў на прастол імператара Кітая пад імём Гаацзу, заснаваўшы такім чынам дінастыю Тан.
- 860: Варагі Аскольд і Дзір, якія знаходзіліся ў Кіеве, пачалі паход на Канстанцінопаль.
- 1586: Гораду Нясвіжу нададзены герб.
- 1767: Брытанская экспедыцыя на чале Сэмюэля Уоліса адкрыла востраў Таіці.
- 1812: Пачалася Англа-амерыканская вайна.
- 1815: Армія Напалеона I пацярпела паразу ў бітве пры Ватэрлоа.
- 1903: У Сан-Францыска стартаваў першы аўтапрабег цераз кантынент, яго ўдзельнікі праз тры месяцы фінішавалі ў Нью-Ёрку.
- 1928: Загінуў нарвежскі палярны падарожнік Руаль Амундсен.
- 1959: Адбылася першая телевізійная перадача з Вялікабрытаніі ў ЗША
- 1981: Першы палёт амерыканскага ваеннага самалёта «Lockheed F-117 Nighthawk».
- 1989: Заснаваны Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- 2000: Спынены баявыя дзеянні Эфіопа-эрытрэйскай вайны.