Шаблон:Падзеі 20 снежня
- 69: Падчас года чатырох імператараў Вітэлій быў забіты, яго труп скінуты ў Тыбр, імператарам быў прызнаны Веспасіян.
- 1483: У Стакгольме надрукавана першая на тэрыторыі Швецыі кніга
- 1912: Лонданская канферэнцыя прызнала незалежнасць Албаніі (абвешчана самой краінай 28 лістапада 1912).
- 1939: Першы спектакль Гомельскага драмтэатра («Рэвізор» па п’есе Мікалая Гогаля).
- 1939: Заснаваны Даследчы цэнтр Эймса.
- 1945: Выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты».
- 1974: Эфіопія абвешчана сацыялістычнай дзяржавай.
- 1989: Амерыканскія войскі ўрываюцца ў Панаму дзеля звяржэння Мануэля Нар’егі.
- 1999: Партугалія перадала Макаа Кітаю.