Макаа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спецыяльны адміністрацыйны
раён Макаа
澳門特別行政區
Região Administrativa Especial de Macau
Flag of Macau.svg Герб Макаа
Сцяг Макаа Герб Макаа
Macau locator map.svg
Гімн: «Марш добраахвотнікаў»
Заснавана 1557: партугальская акупацыя;

13 жніўня 1862: партугальская калонія;


20 снежня 1999: перадача суверэнітэту

Афіцыйная мова Кітайская[1], Партугальская
Сталіца
Форма кіравання Залежная тэрыторыя[2]
Глава выканаўчай
улады
Фернанда Чуй
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
224-я ў свеце
29,2 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

541 200[3] чал. (165-я)
18 527 чал./км²
ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$15,997 млрд  (94-ы)
$36 357[4]
Валюта Патака
Інтэрнэт-дамен .mo
Тэлефонны код +853
Часавыя паясы +8

Мака́а, Спецыяльны адміністрацыйны раён Мака́а (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макаа адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Макаа — горад у Кітаі на ўзбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвострава Макаа, астравоў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макаа знаходзіцца на мяжы трапічнай і субекватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпература студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасць ападкаў — 1800 мм.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагоддзя эканоміка Макаа развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макаа складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаванне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам развіцця тэрыторыі з'яўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама развіццё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40 % СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макаа займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчавання — Кітай.

Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8 % працаздольнага насельніцтва).

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі канфесіямі з'яўляюцца: хрысціянства, даасізм, будызм. У горадзе размешчаны рэзідэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна іезуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай з'яўляецца патака, звязаная з ганконгскім доларам. Каля 97 % насельніцтва — кітайцы, 2 % — партугальцы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя славутасці Макаа

Цэнтр горада адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненне еўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб'ектаў (руіны каталіцкага сабора 15821602 г.г.), некалькі партугальскіх фартоў, самы стары маяк у Кітаі, ў 2005 г. былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У Асноўным законе Макаа запісана, што афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца «кітайская і партугальская». У той жа час закон не адзначае, якая з разнавіднасцей кітайскай мовы з'яўляецца стандартам. У мацерыковым Кітаі ў якасці стандартызаванай формы вусновай мовы выкарыстоўваецца путнхуа, а пісьмовай — спрошчаныя іерогліфы, у той час як стандартны кантонскі і поўныя іерогліфы ўжо доўгі час дэ факта з'яўляюцца стандартнымі моўнымі формамі ў Макаа.
  2. Макаа ніколі не быў незалежнай дзяржавай. У розны час ён знаходзіўся пад суверэнітэтам Кітая, Партугаліі. У 1999 годзе Кітай вярнуў сабе суверэнітэт над тэрыторыяй. У той жа час Макаа захоўвае значную аўтаномію і фармальна можа незалежна выбіраць кіраўніка.
  3. Estimates of population. Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 10 лістапада 2009.
  4. Gross domestic product (GDP) and per-capita GDP. Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 3 чэрвеня 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]