Шаблон:Падзеі 24 ліпеня
Выгляд
- 1148: Пачалася аблога Дамаска падчас другога крыжовага пахода
- 1198: Крыжакі разбілі ліваў у бітве пры Рыжскай гары.
- 1245: Папа Інакенцій IV зрушыў партугальскага караля Саншу II з прастолу. Замест яго каралём стаў ягоны брат Афонсу III.
- 1534: Французскі падарожнік Жак Карцье дасягае вусця ракі Святога Лаўрэнція і абвяшчае новыя тэрыторыі ўладаннямі французскай кароны.
- 1567: Марыя Сцюарт падпісала адрачэнне ад стальца на карысць свайго сына Якава І і збегла ў Англію.
- 1618: У мястэчку Еўе (цяпер Віевіс, Літва) выдадзены першы «Буквар мовы славенскай…».
- 1704: Рускія войскі пасля аблогі ўзялі Дэрпт.
- 1913: Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму «Яна і я».
- 1923: Падпісаны Лазанскі мірны дагавор.
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі ад гітлераўцаў Люблін.
- 1969: «Апалон-11», які даставіў першую экспедыцыю на Месяц, паспяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне.