Перайсці да зместу

Віевіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Віевіс
літ.: Vievis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1539
Горад з
Вышыня цэнтра
134 м
Насельніцтва
  • 4 214 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 528
Паштовыя індэксы
LT-21058
Віевіс на карце Літвы
Віевіс (Літва)
Віевіс

Віевіс (літ.: Vievis, традыцыйная беларуская назва Еўе) — горад ва ўсходняй Літве, знаходзіцца ў складзе Эляктрэнайскага самакіравання, за 14 км ад Эляктрэная. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Віевіскай сянюніі. Насельніцтва горада налічвае каля 5,3 тыс. чалавек. Віевіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Размешчаны на магістралі E85 Вільнюс — Каўнас — Клайпеда па абодвух яе баках і на чыгуначнай лініі Вільнюс — Каўнас. Чыгуначная станцыя Віевіс, аўтобусная станцыя; ёсць гасцініца.

Назва горада, хутчэй за ўсё, паходзіць ад назвы мясцовага возера Еўе (па-літоўску: Vievis, Yvis), аднак існуюць звесткі, якія звязваюць назву горада з жонкай Гедзіміна Евай, з полацкіх князёўнаў.

Першыя гістарычныя згадкі ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы адносяцца да 1539 года, калі мястэчка належала Агінскім. Каля 1600 года тут былі пабудаваны ўніяцкая царква і манастыр. У пачатку XVII стагоддзя ў Еўі пачала дзейнічаць друкарня праваслаўнага віленскага Свята-Духаўскага брацтва. Самая ранняя кніга, надрукаваная тут датуецца 1611 годам. Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 года друкарня надрукавала 25 кніг на старабеларускай і польскай мовах. Князь Багдан Агінскі заснаваў тут першы манастыр, які ў 1806 годзе быў пераўтвораны ў прыхадскую царкву. У 1816 годзе князь Габрыэль Агінскі пабудаваў тут каталіцкі касцёл Св. Ганны, які захаваўся да нашых дзён. У 1837 годзе была закладзена першая праваслаўная царква.

Хуткі рост мястэчка пачаўся ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава (1862 год). Пасля Першай сусветнай вайны недалёка ад Віевіса праходзіла мяжа паміж Літоўскай Рэспублікай і Польшчай. Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР, Віевіс, з 1950 года, стаў раённым цэнтрам, але пасля ліквідацыі Віевіскага раёна быў далучаны да Тракайскага раёна. У савецкія часы, у 1970-я гады, Віевіская друкарня пачала выпускаць самвыдавецкі часопіс «Люстра дзён», які рэдагаваўся Вінцуком Вячоркам.

У 1999 годзе Віевіс атрымаў уласны герб. Горад зноў стаў раённым цэнтрам у 2000 годзе.

  • 1990 год — 5,6 тыс. жыхароў
  • 2001 год — 5303 жыхары

Зноскі