Шаблон:Падзеі 28 ліпеня
Выгляд
- 1655: Адбылася бітва пад Ашмянамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, расійскія войскі атрымалі перамогу.
- 1804: Нарадзіўся нямецкі філосаф Людвіг Андрэас Феербах.
- 1812: Нарадзіўся Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст.
- 1914: Аўстра-Венгрыя пачала ваенныя дзеянні ў Сербіі — пачатак Першай сусветнай вайны.
- 1931: На аснове педагагічнага факультэта БДУ створаны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.
- 1944: Савецкія войскі занялі Брэст. Беларусь цалкам вызвалена з-пад нямецкай акупацыі.
- 1976: Таншанскае землетрасенне стала адным з найбольш разбуральных у гісторыі Кітая.
- 1995: Прэм’ера балета «Страсці» («Рагнеда») адбылася на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
- 2000: У Катыні адкрыты мемарыял польскіх і расійскіх ахвяр НКУС.