Людвіг Андрэас Феербах
| Людвіг Андрэас Феербах | |
|---|---|
| ням.: Ludwig Feuerbach | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 ліпеня 1804[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 верасня 1872[1][2][…] (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Paul Johann Anselm von Feuerbach[d] |
| Жонка | Bertha Löw[d] |
| Род дзейнасці | антраполаг, філосаф, выкладчык універсітэта, пісьменнік, багаслоў, critic of religions, пчаляр |
| Навуковая сфера | Young Hegelians[d], філасофія рэлігіі[d], этыка, эпістэмалогія, філасофская антрапалогія[d], філасофія[4] і антрапалогія[4] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Сайт | ludwig-feuerbach.de (ням.) |
| Подпіс |
|
Людвіг Андрэас фон Феербах (ням.: Ludwig Andreas von Feuerbach; 28 ліпеня 1804 — 13 верасня 1872) — нямецкі філосаф-матэрыяліст і атэіст, адзін з прадстаўнікоў класічнай нямецкай філасофіі.
У 1830 г. ананімна апублікаваў твор «Думкі пра смерць і бяссмерце», дзе паказаў негрунтоўнасць хрысціянскага догмату пра бессмяротнасць душы. Кніга была канфіскавана, ананімнасць раскрыта, і Феербах быў пазбаўлены права выкладання. Амаль 25 гадоў ён пражыў у вёсцы Брукбург (Цюрынгія), дзе ім былі напісаны яго галоўныя працы. У апошнія гады жыцця захапіўся сацыяльна-эканамічнымі праблемамі і нават уступіў у сацыял-дэмакратычную партыю (1870). У цэнтры яго вучэння чалавек — «адзіны, універсальны і вышэйшы прадмет філасофіі». І адносіны да яго павінны быць не абстрактна-тэарэтычныя, сузіральныя, а дзейныя, творчапераўтваральныя, бо «сапраўдная філасофія не ў тым, каб ствараць кнігі, а каб ствараць людзей». Філосаф лічыў, што лёс чалавецтва залежыць ад яго самога. Крытыка рэлігіі прывяла яго да матэрыялістычнай філасофіі, што абапіраецца на жыццёвы вопыт людзей і непасрэдна вынікае з умоў чалавечага існавання. Сцвярджаў, што матэрыялізм такі ж стары, як і чалавецтва, што ён дазваляе правільна зразумець чалавека і паказаць яму шлях да шчасця.
Зноскі
- 1 2 Ludwig Andreas Feuerbach // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 BeWeB
- ↑ Фейербах Людвиг Андреас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 11 жніўня 2025.
- ↑ Precht R. D. Sei du selbst: Eine Geschichte der Philosophie III — 2019. — Т. 3. Праверана 26 ліпеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1804 годзе
- Нарадзіліся ў Ландсгуце
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1872 годзе
- Памерлі ў Нюрнбергу
- Пахаваныя на могілках Святога Іагана (Нюрнберг)
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Германіі