Шаблон:Падзеі 31 мая
Выгляд
- 1223: Адбылася бітва на Калцы паміж мангола-татарамі і злучанымі дружынамі князёў паўднёвай і заходняй частак Русі.
- 1380: Падпісаны Давыдзішкаўскі дагавор паміж вялікім князем літоўскім Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Уінрыхам фон Кніпродэ.
- 1578: Кароль Генрых III паклаў пачатак будаўніцтву маста Пон-Нёф у Парыжы.
- 1433: Сігізмунд I Люксембургскі каранаваны ў Рыме на імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1859: Запушчаны гадзіннік на вежы Біг-Бен у Лондане.
- 1868: У наваколлі Парыжа ў парку Сен-Клод прайшла першая велагонка.
- 1873: Падчас раскопак Троі Генрых Шліман выявіў скарб Прыяма.
- 1916: Пачалася Ютландская бітва — буйнейшая марская бітва Першай сусветнай вайны.
- 1919: У Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.
- 1967: На Мінскім мотавелазаводзе зроблены мільённы матацыкл.
- 2008: У Полацку адкрыты памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы».