Біг-Бэн
| Славутасць | |
| Біг-Бэн | |
|---|---|
| | |
| 51°30′02″ пн. ш. 0°07′28″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
| Архітэктар | Аўгустус П'юджын і Чарльз Бэры[d] |
| Дата заснавання | 28 верасня 1843[3] і 10 красавіка 1858[4] |
| Вышыня | 96 м |
| Матэрыял | Caen stone[d][5] і вапняк[5] |
| Сайт | parliament.uk/big… (англ.) |
Біг-Бэн,[6] раней Біг-Бен (англ.: Big Ben, літ. Вялікі Бэн) — назва звона гадзіннікавай вежы ў Лондане, часткі архітэктурнага комплексу Вестмінстэрскага палаца. Таксама папулярная, але неафіцыйная назва самога гадзінніка і ўсёй вежы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуе дзве тэорыі адносна паходжання гэтай назвы. Паводле першай, самы цяжкі на той момант звон — 13,7 тоны — атрымаў сваё імя Біг-Бэн (Вялікі Бэн) у гонар сэра Бенджаміна Хола, які кіраваў працамі па адліўцы звана. Паводле іншай, Біг-Бэн быў названы ў гонар Бенджаміна Каўнта, вельмі папулярнага ў той час баксёра ў цяжкай вазе.
Вежа
[правіць | правіць зыходнік]Вежа збудавана па праекце англійскага архітэктара Аўгустуса П’юджына ў 1858 годзе, вежавы гадзіннік пушчаны ў ход 31 мая 1859 года. Вышыня вежы 96,3 метра (са шпілем); ніжняя частка гадзіннікавага механізму размяшчаецца на вышыні 55 м ад зямлі. Пры дыяметры цыферблата ў 7 метраў і даўжыні стрэлак у 2,7 і 4,2 метра, гадзіннік доўгі час лічыўся самым вялікім у свеце.
Гадзіннікавая вежа Вэстмінстэрскага палаца — адзін з самых вядомых сімвалаў Вялікабрытаніі, які часта выкарыстоўваюцца ў рэкламе, кінастужках і г.д. Афіцыйная назва вежы з 2012 — «Вежа Лізаветы» (англ.: the Elizabeth Tower) у гонар 60-годдзя кіравання каралевы Лізаветы II, да гэтага яе называлі проста Гадзіннікавай вежай. Таксама ў віктарыянскую эпоху журналісты клікалі яе Вежай Святога Стэфана па нефармальнай назве самой Палаты Абшчын (назва пайшла ад сапраўднай маленькай вежы Святога Стэфана, якая ўпрыгожвае сам палац)[7].
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ https://www.parliament.uk/about/living-heritage/building/palace/big-ben/building-clock-tower/building-elizabeth-tower/
- ↑ https://web.archive.org/web/20180217074214/http://www.whitechapelbellfoundry.co.uk/bigben.html
- 1 2 https://www.parliament.uk/about/living-heritage/building/palace/big-ben/facts-figures/
- ↑ Літаратура і мастацтва. — 2017. — № 33 (4936). — 18 жніўня. — С. 3.
- ↑ Афіцыйны сайт Парламента Вялікабрытаніі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біг-Бэн- Official website Архівавана 9 ліпеня 2009.
