Шаблон:Падзеі 4 лістапада
Выгляд
- 1501: Аб’яднанае маскоўска-северскае войска разграміла войскі ВКЛ у бітве пад Мсціславам.
- 1661: У бітве пад Кушлікамі ў час вайны 1654—1667 войскі Рэчы Паспалітай перамаглі войскі Маскоўскай дзяржавы.
- 1794: Расійскія войскі Суворава падчас Паўстання 1794 года ўзялі штурмам прадмесце Варшавы Прагу.
- 1924: Распачала дзейнасць Усходняя місія езуітаў у Альбярціне.
- 1939: Фабіян Акінчыц узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне.
- 1946: Уступіў у сілу Статут ЮНЕСКА.
- 1956: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Віхар» па падаўленні Венгерскага паўстання.
- 1979: Ісламская рэвалюцыя ў Іране, натоўп ўрываецца на тэрыторыю пасольства ЗША ў Тэгеране.
- 2008: На прэзідэнцкіх выбарах у ЗША перамог Барак Абама.