Шаблон:Падзеі 8 кастрычніка
Харватыя — Дзень незалежнасці
- 1085: У Венецыі асвечаны Сабор Святога Марка.
- 1480: Войска Залатой Арды на чале з Ахматам падыйшло да ракі Угры, на процілеглым беразе стаяла маскоўскае войска на чале з Іванам III, пачалося г. зв. стаянне на Угры.
- 1498: Караблі Васка да Гамы адправіліся ў зваротны шлях з Індыі.
- 1500: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
- 1586: У Вільні ў друкарні Мамонічаў, выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
- 1600: Сан-Марына прымае канстытуцыю.
- 1660: Войска Рэчы Паспалітай адбіла каля Чавусаў наступленне рускай арміі, што вымусіла яе адступаць да Смаленска.
- 1917: У Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты «Беларуская крыніца».
- 1967: У Балівіі схоплены Чэ Гевара.
- 1993: ААН адмяніла ўсе санкцыі супраць ПАР.