Шаблон:Падзеі 9 мая
Дзень памяці і прымірэння
Дзень Еўропы
- 1502: Хрыстафор Калумб пачаў сваё чацвёртае падарожжа ў Новы Свет.
- 1633: Новаабраны кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў Ваза з-пад Варшавы павёў войска на дапамогу абложанаму Смаленску (гл. Смаленская вайна).
- 1927: Парламент Аўстраліі пераехаў у новую сталіцу — Канберу.
- 1929: Пачала працу камісія ЦК ВКП(б) якая вывучала практыку правядзення новай нацыянальнай палітыкі ў БССР, высновы камісіі былі падставай для рэпрэсій беларускай інтэлігенцыі.
- 1936: Італія анексавала Эфіопію.
- 1945: У СССР абвешчана пра падпісанне Акта капітуляцыі Германіі ў 2-й сусветнай вайне.
- 1953: Выйшаў першы нумар штомесячніка «Маладосць».
- 1974: Адкрыта Пражскае метро.