Шавуры (гарадзішча)
Выгляд
Гарадзішча | |
Шавуры | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Шавуры |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000216 |
Шавуры — археалагічны помнік каля вёскі Шавуры Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на высокім і доўгім пагорку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Памер 70×30 м. З боку поля захаваліся рэшткі вала. Адкрыў у канцы XIX стагоддзя Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1976 годзе і 1978 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,3—0,6 м, у ім знойдзены фрагменты ляпнога посуду. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур. Датуецца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 156.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шавуры (гарадзішча) на сайце «Архіварта»