Шадо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шадо

Шадо́ (фр.: chaudeau, chaudau, ад фр.: chaud eau — цёплая вада) — французская салодкая страва, прыгатаваная на вадзяной лазні з жаўткоў, узбітых на белым віне з цукрам. Шадо быў распаўсюджаны ў Францыі на вясельных баляваннях яшчэ да трыўмфальнага шэсця італьянскага сабаёна. Шадо гатавалі да вяселля для жаніхоў французскія нявесты.

Істотнае значэнне ў падрыхтоўцы мае віно. Надзвычайна вытанчаным атрымліваецца шадо з шампанскага. У якасці заключнай ноткі ў шадо часам дадаецца крыху каньяку ці шэры, а затым дэсерт упрыгожваецца шапкай з узбітых вяршкоў. Часам шадо гатуюць з чырвонага і ружовага віна.