Шалонь
Jump to navigation
Jump to search
Шалонь (руск.: Шело́нь) — рака ў Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі. Даўжыня ракі — 248 км, плошча вадазборнага басейна — 9710 км². Расход вады за 59 км ад вусця 43,6 м³/с. Належыць да басейна Балтыйскага мора.
На рацэ гарады Порхаў, Сальцы, а таксама буйныя пасёлкі — Дзедавічы і Шымск.
Буйныя прытокі — Мшага, Сітна, Удоха, Уза, Судома, Ільзна (злева), Калошка, Лямёнка, Люта, Шылінка, Палонка, Белка, Севера (справа).
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|