Шальгатар’ян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шальгатар'ян)
Горад
Шальгатар’ян
венг.: Salgótarján
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Медзье
Край
Каардынаты
Мэр
Плошча
100,84 км²
Вышыня НУМ
299 ± 0 м
Насельніцтва
37 166 чалавек (2011)
Шчыльнасць
373,19 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+(36)32
Паштовы індэкс
3100
Афіцыйны сайт
salgotarjan.hu (венг.)
Шальгатар’ян на карце Венгрыі
Шальгатар’ян (Венгрыя)
Шальгатар’ян

Ша́льгатар’ян (венг.: Salgótarján) — горад на поўначы Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ноград. Насельніцтва складае 37 166 чал. (2011). Размешчаны на паўночна-ўсходнім схіле гары Чэрхат у міжрэччы рэк Шальга і Тар’ян, паміж горнымі масівамі Каранч — Медвеш і Чэрхат на вышыні 250 м.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад вырас з невялікага паселішча, заснаванага ў Сярэднявеччы.

Паводле адной з версій, крэпасць Шальга ўзвялі ў XIII стагоддзі. На тэрыторыі паселішча ў тыя часы ўжо была пабудавана царква. З дакументальных крыніц вядома, што ў сярэдневяковы перыяд Шальгатар’ян у народзе называлі «Бясхлебны Тар’ян». У XVII стагоддзі дзейнічалі млын і кузня. У 1682 годзе значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў. На працягу доўгіх дзесяці гадоў яго тэрыторыя была закінута.

У 1850 годзе пры даследаванні навакольных зямель былі выяўлены паклады бурага вугалю. Неўзабаве пачалася яго актыўная распрацоўка. У гэты перыяд колькасць насельніцтва Шальгатар’яна значна вырасла ў сувязі з прыбыццём рабочых з іншых раёнаў краіны.

Статус горада паселішча атрымала ў 1922 годзе. У сярэдзіне XX стагоддзя стаў цэнтрам медзье Ноград.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Здабыча вугалю. Развіты металургія, машынабудаванне.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць Шальга
Замак Шомашкё

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]