Шматгадоваятравяністая расліна. Сцёблы распасцёртыя або ўзыходныя, даўжынёю да 2 м, без вусікаў. Лісце лопасцевае, шурпатае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі жоўтыя, аднадомныя. Плады сакаўныя, эліптычныя, цвёрда-шчаціністыя, даўжынёю 3—6 см, нагадваюць агурок, спелыя лёгка аддзяляюцца ад кветаножкі і выкідваюць праз адтуліну моцны струмень слізі з насеннем (адсюль назва).