Шан Ян
Выгляд
Шан Ян | |
---|---|
кіт.: 商鞅 | |
Дата нараджэння | 390 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 338 да н.э.[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, філосаф |
Навуковая сфера | філасофія |
Школа/традыцыя | легізм |
Кірунак | кітайская філасофія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шан Ян (390 да н.э. — 338 да н.э.) — старажытнакітайскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў легісцкай школы (фацзя).
3 361 да н.э. служыў саветнікам цыньскага правіцеля Сяа Гуна. У 359 — 348 да н.э. правёў рэформы, паводле якіх умацавана цэнтраьная ўлада, узаконена права прыватнай уласнасці на зямлю, уведзена сістэма кругавой парукі ў вёсках, арыстакратыя пазбаўлена права атрымліваць у спадчыну адміністрацыйныя пасады і ўладанні. Рэформы выклікалі незадаволенасць арыстакратыі і Шан Ян пакараны смерцю. Пасля аб'яднання Кітая царствам Цынь (221 да н.э.) пераўтварэнні Шан Яна былі пашыраны на ўсю дзяржаву.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 361. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шан Ян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 371.