Шапша Веніямінавіч Пікус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шапша Веніямінавіч Пікус
Фатаграфія
Дата нараджэння 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1942(1942-08-14)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Шапша Веніямінавіч Пікус (1908, м. Узда — 14 жніўня 1942, в. Бурмакіна, Масальскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1908 годзе ў мястэчку Узда Мінскай губерні ў шматдзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька Веніямін і маці Гінда да вайны жылі ва Уздзе, у пачатку вайны іх расстралялі нацысты. Старэйшы брат Майсей жыў у Баранавічах, яго вялікая сям’я загінула ў гета, за выключэннем аднаго сына, які ваяваў на фронце, быў цяжка паранены і застаўся інвалідам. Сярэдні брат Меер жыў са сваёй сям’ёй да і пасля вайны ў Мінску, працаваў у сістэме «Белкаапсаюза». Старэйшая сястра Шапшы Геня жыла да вайны і пасля са сваёй сям’ёй у Маскве. Сярэднія сёстры Галя і Рахіль памерлі падчас вайны ад хвароб у эвакуацыі. Малодшая сястра Іахавед удзельнічала ў вайне, была хірургам у адным з медсанбатаў.

Біяграфія Шапшы Пікуса вывучана недастаткова. Пасля заканчэння школы ён з’ехаў у Мінск. У сталіцы вывучыўся на мастака. Шмат працаваў. Займаўся афармленнем гарадскіх вуліц і плошчаў, вытворчых памяшканняў, удзельнічаў у выстаўках[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года[2].

У час Вялікай Айчыннай вайны прызваны Заводскім РВК г. Саратава. 11 жніўня 1942 года ў баях за вёску Бурмакіна Масальскага раёна Смаленскай вобласці чырвонаармеец Пікус атрымаў цяжкае раненне і праз тры дні, 14 жніўня 1942 года, памёр у шпіталі. Пахаваны 15 жніўня ў брацкай магіле за 1 км на поўдзень ад Бурмакіна[1][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Осталась только похоронка
  2. Шалва Веніямінавіч Пікус // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  3. ПИКУС Шапша Вениаминович // Книга памяти. Мосальский район

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шалва Веніямінавіч Пікус // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]