Шарлотэнбург (горад)
Шарлотэнбург
|
Шарло́тэнбург (ням.: Charlottenburg) — горад у Германіі, заснаваны ў 1705 годзе і ўключаны ў 1920 годзе ў склад Вялікага Берліна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада непасрэдна звязаная з імем Сафіі Шарлоты — жонкі курпрынца Брандэнбурга Фрыдрыха I, які стаў у 1701 годзе першым каралём Прусіі. Сафія Шарлота атрымала ў падарунак невялікі загарадны маёнтак, перабудаваны ў прадстаўнічы летні палац Лютцэнбург (ням.: Schloss Lützenburg). Пасля заўчаснай смерці Сафіі Шарлоты палац Лютцэнбург у яе гонар быў пераназваны ў палац Шарлотэнбург[1].
Вакол палаца Шарлотэнбург з пачатку XVIII стагоддзя паступова разрасталіся паселішчы, да 1 студзеня 1877 года пераўтвораныя ў горад Шарлотэнбург, насельніцтва якога да канца XIX стагоддзя налічвала ўжо больш за 100 000 чалавек. У 1878—1884 гады пабудаваная Вышэйшая тэхнічная школа (ням.: Technische Hochschule), цяпер вядомая як Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт. Да 1893 года Шарлотэнбург стаў другім па велічыні пасля Берліна горадам у правінцыі Брандэнбург.
З 1900 года ў Шарлотэнбургу пачала працаваць свая электрастанцыя, якая забяспечвала вулічнае асвятленне, патрэбнасці хатніх гаспадарак і прамысловасці[2][3]. У 1905 годзе да 200-гадовага юбілею горада замест старой ратушы, пабудаванай у 1705 годзе, была ўрачыста адкрытая новая ратуша з велічнай 88-мятровай вежай. У 1907—1908 гадах Шарлотэнбург абзавёўся ўласнай брамай, у процівагу Брандэнбургскай у Берліне.
Да 1910 года насельніцтва Шарлотэнбурга павялічылася да 306 000 чалавек. У 1911—1912 гады ў горадзе быў пабудаваны будынак Нямецкай оперы. Першапачаткова гэты тэатр называўся «Нямецкі дом оперы» (ням.: Deutsches Opernhaus).
У 1920 годзе Шарлотэнбург быў уключаны ў склад Вялікага Берліна на правах гарадской акругі[4].
Акруга Шарлотэнбург у выніку адміністрацыйнай рэформы 2001 года ў статусе аднайменнага раёна ўваходзіць ва ўзбуйненую заходнюю сталічную акругу Шарлотэнбург-Вільмерсдорф[5].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Палац Шарлотэнбург з паркам
- Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма
- Ратуша Шарлотэнбурга
- Нямецкая опера
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Леа фон Капрыві (1831—1899) — нямецкі ваенны і палітычны дзеяч
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Музей керамікі
-
На рагу вуліц
-
Віла Опенгайм, зараз раённы музей
-
Луізенкірхэ
-
Сельскагаспадарчы дом
-
Будынак, пабудаваны ў 1711 годзе ў горадзе Шарлотэнбург
-
Бельведэр у палацавым парку, «Чайны павільён» (з 1900 года)
-
Руіны будынка, пабудаванага ў 1901 годзе на тэрыторыі Вышэйшай тэхнічнай школы
-
Шарлотэнбургская ратуша, пабудаваная ў 1905 годзе
Зноскі
- ↑ Максим Нелюбин. Шарлоттенбург — дворец бабушки Фридриха Великого . Deutsche Welle. Праверана 2019-7-3.
- ↑ Gundlach, Wilhelm: Geschichte der Stadt Charlottenburg. Berlin (Springer) 1905; Erster Band, S. 560 (ням.)
- ↑ Historische Kommission zu Berlin, Helmut Engel et al. (Hrsg.): Geschichtslandschaft Charlottenburg. Charlottenburg, Teil 1 — Die historische Stadt. Nicolai, Berlin 1986, ISBN 3-87584-167-0, S. 270ff. (ням.)
- ↑ Gesetz über die Bildung einer neuen Stadtgemeinde Berlin (ням.). verfassungen.de. Праверана 2019-7-3.
- ↑ Berlin_charlottenburg-wilmersdorf.png (PNG-Grafik, 800 × 643 Pixel) . upload.wikimedia.org. Праверана 2019-7-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарлотэнбург (горад)
- Schlosspark Charlottenburg (ням.)
- Charlottenburg Palace (англ.)