Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма
ням.: Kaiser Wilhelm Gedächtniskirche
Gedächtniskirche1.JPG
52°30′17″ пн. ш. 13°20′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Неараманскі стыль і інтэрнацыянальны стыль
Архітэктар Franz Schwechten[d]
Заснавальнік Вільгельм II Гогенцолерн
Дата заснавання 1891
Дата скасавання 23 лістапада 1943
Вышыня 71 м
Матэрыял бетон і Шкло

Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма (ням. Kaiser-Wilhelm-Gedächtniskirche або каротка Gedächtniskirche — Гедэхтніскірхэ) — пратэстанцкая царква ў Берліне на вуліцы Курфюрстэндам, адзін з сімвалаў сталіцы Германіі і адна з самых любімых цэркваў берлінцаў.

Мемарыяльная царква была збудаваная па праекце архітэктара Франца Швехтэна ў 18911895 гг. у гонар першага германскага кайзера Вільгельма I па загадзе яго ўнука, апошняга кайзера Германіі Вільгельма II. Доўгі час яна была самай высокай царквой Берліна (яе вышыня складала 113 м).

Аднак у сярэдзіне XX ст. царкве наканавана было стаць мемарыялам разбурэння і стварэння. 23 лістапада 1943 года ў царкве ішла пропаведзь на тэму «Усе мінае!», а праз некалькі гадзін храм быў разбураны ў выніку бомбавага налёту саюзнікаў.

Калі пасля вайны паўстаў план пабудаваць на месцы разбуранай царквы новы будынак, толькі адна з шматлікіх берлінскіх газет атрымала больш за 47 тысяч гнеўных лістоў пратэсту.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.