Шаруха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шаруха
Lactarius flexuosus1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius flexuosus Pers.) Gray 1821

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  376689
MB  221453

Шару́ха, дуплянка шэрая, млечнік звілісты (Lactarius flexuosus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Шапка дыяметрам 5—10 (15) см, пукатая, потым лейкападобная, з хвалістым краем, слізістая, гладкая, з ледзь прыкметнымі канцэнтрычнымі зонамі, іржава-лілова-шэрая. Мякаць белая, шчыльная, з едкім млечным сокам, які на паветры не мяняе колеру. Пласцінкі прырослыя, зыходныя, патоўшчаныя, светла-жоўта-вохрыстыя. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым полая, аднаго колеру з шапкай. Споры шарападобныя, бародаўчатыя.

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у лісцевых і мяшаных лясах.

Ядомы грыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шаруха // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Шаруха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 571. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 171. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.)