Шаўшэцкі хрыбет
Выгляд
| Шаўшэцкі хрыбет | |
|---|---|
| Краіны | |
| Рэгіёны | Аджарыя, Артвін |
| Даўжыня | 65 км |
| Найвышэйшая вяршыня | Хева |
| Вышыня | 2812 м |
Шаўшэцкі хрыбет[1] — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Закаўказзя, на мяжы Аджарыі і Турцыі.
Працягласць хрыбта складае каля 65 км. Вышэйшы пункт — гара Хева (2812 м). Хрыбет складзены вулканагенным флішам і пясчанікамі. Пераважаюць платопадобныя паверхні. На схілах растуць шырокалісцевыя і ялова-піхтавыя лясы з вечназялёным падлескам. На грэбеню — субальпійскія лугі.
Зноскі
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).