Шверынская ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Шверынская ратуша
53°37′44″ пн. ш. 11°24′56″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гістарызм[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шверынская ратуша (ням.: Schweriner Rathaus) — ратуша ў горадзе Шверын.

Будынак, размешчаны на Рыначнай плошчы ў Старым Шверыне, вядома з 1338 года. Мяркуецца, што першапачаткова гэта была гатычная пабудова з востраканцовым шпілем. Аднак, ратуша разам з суседнімі пабудовамі моцна была пашкоджана пажарамі 1531 і 1558 гг. У выніку, у 15671575 гг новы будынак быў збудаваны ў стылі Рэнесанс.[1][2] Сучасны выгляд фасада ратушы прыняў у XIX стагоддзі па праекце Георга Адольфа Дэмлера.[3]

З 1998 года Гарадскі савет і мэрыя пераехалі ў новы будынак.[4] У 2000-2001 гг быў праведзены капітальны рамонт інтэр'ера. Сёння будынак з'яўляецца офісам кампаніі Stadtmarketing Gesellschaft Schwerin GmbH.

Зноскі

  1. Denkmalliste Mecklenburg-Vorpommern (Stand 1997) auf landtag-mv.de Архівавана 24 студзеня 2011.
  2. B. Kasten und J.-U. Rost: Schwerin. Geschichte der Stadt., Schwerin 2005, S. 12. Die Erkenntnisse der Autoren stützen sich auf das MUB IX, 5905; XIII, 7508.
  3. Georg Dehio:Handbuch der deutschen Kunstdenkmäler. Mecklenburg-Vorpommern, Deutscher Kunstverlag, Neubearbeitung, München/Berlin 2000, ISBN 3-422-03081-6
  4. Vorbereitende Untersuchungen “Östliche Paulsstadt“, Landeshauptstadt Schwerin, Oktober 2007 (Digitalisat)