Шкала Бофарта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шкала Бафорта)

Шкала́ Бо́фарта — умоўная шкала, якая служыць для ацэнкі сілы ветру ў балах па яго ўздзеянні на наземныя прадметы або па хваляванні на моры.

Шкала была распрацавана англійскім контр-адміралам Ф. Бофартам (англ.: Sir Francis Beaufort, FRS, FRO, FRGS) ў 1805 (1806[1]) годзе і спачатку выкарыстоўвалася толькі ім. У 1874 годзе Пастаянны камітэт Першага метэралагічнага кангрэса прыняў шкалу Бофарта з мэтай выкарыстання ў сусветнай практыцы. Шкала ў наступныя гады неаднаразова мянялася і ўдакладнялася. У 1963[1] годзе Сусветная метэаралагічная арганізацыя прыняла шкалу ў яе сучасным выглядзе.

За нуль шкалы Бофарта прынята хуткасць ветру 0—0,2 м/с, адпавядаючая штылю. Хуткасць ветру вызначаецца на вышыні 10 м над адкрытай роўнай паверхняй.

Балы Бофарта Славеснае вызначэнне сілы ветру Сярэдняя скорасць ветру, м/с Сярэдняя скорасць ветру, км/г Сярэдняя скорасць ветру, вузлоў Характарыстыка ветру Выява
на сушы на мора
0 Штыль 0—0,2 < 1 0—1 Бязветранасць. Дым падымаецца вертыкальна, лісце дрэў нерухомае Люстраное гладкае мора
1 Ціхі 0,3—1,5 1—5 1—3 Кірунак ветру заўважны па адхіленні дыму, але не па флюгеры Рабізна, пены на грабянях хваль няма. Вышыня хваль да 0,1 м
2 Лёгкі 1,6—3,3 6—11 4—6 Рух ветру адчуваецца на твары, шапоча лісце на дрэвах, адхіляецца флюгер Кароткія хвалі максімальнай вышынёй да 0,3 м, грабяні не перакульваюцца і падаюцца шклопадобнымі
3 Слабы 3,4—5,4 12—19 7—10 Лісце і тонкія галінкі дрэў пастаянна гайдаюцца, вецер развейвае лёгкія сцягі Кароткія, добра выяўленыя хвалі. Грабяні, перакульваючыся, утвараюць шклопадобную пену. Зрэдку ўтвараюцца маленькія баранчыкі. Сярэдняя вышыня хваль 0,6 м, максімальная каля 0,9 м.
4 Умераны 5,5—7,9 20—28 11—16 Вецер падымае пыл і паперкі, гайдаюцца тонкія галіны дрэў Хвалі падоўжаныя, баранчыкі бачныя ў многіх месцах. Максімальная вышыня хваль да 1,5 м
5 Свежы 8,0—10,7 29—38 17—21 Гайдаюцца тонкія ствалы дрэў, рух ветру адчуваецца рукой Доўгія, але не буйныя хвалі, максімальная вышыня хваль 2,5 м, сярэдняя — 2 м. Паўсюль бачныя белыя баранчыкі (у асобных выпадках утвараюцца пырскі)
6 Моцны 10,8—13,8 39—48 22—27 Пампуюцца тоўстыя галіны дрэў, гудуць тэлеграфныя правады Пачынаюць з’яўляцца буйныя хвалі. Белыя пеністыя грабяні займаюць вялікую плошчу, верагодныя пырскі. Максімальная вышыня хваль — да 4 м, сярэдняя — 3 м
7 Вялікі 13,9—17,1 50—61 28—33 Гайдаюцца ствалы дрэў, цяжка ісці супраць ветру. Хвалі нагрувашчваюцца, грабяні хваль зрываюцца, пена кладзецца палосамі па ветры. Максімальная вышыня хваль да 5,5 м
8 Вельмі вялікі 17,2—20,7 62—74 34—40 Ламаюцца галіны дрэў, вельмі цяжка ісці супраць ветру Сярэдне доўгія хвалі. Па краях грабянёў пачынаюць узлятаць пырскі. Палосы пены кладуцца радамі па кірунку ветру. Максімальная вышыня хваль да 7,5 м, сярэдняя — 5,5 м
9 Шторм 20,8—24,4 75—88 41—47 Невялікія пашкоджанні, вецер зрывае дахоўку. Высокія хвалі (максімальная вышыня — 10 м, сярэдняя — 7 м). Пена шырокімі шчыльнымі палосамі кладзецца па ветры. Грабяні хваль пачынаюць перакульвацца і рассыпацца ў пырскі, якія пагаршаюць бачнасць
10 Моцны шторм 24,5—28,4 89—102 48—55 Разбураюцца пабудовы, дрэвы вырываюцца з каранямі Вельмі высокія хвалі (максімальная вышыня — 12,5 м, сярэдняя — 9 м) з доўгімі загнутымі грабянямі. Пена выдзімаецца ветрам вялікімі камякамі ў выглядзе густых белых палос. Паверхня мора белая ад пены. Дрэнная бачнасць. Моцны грукат хваляў.
11 Люты шторм 28,5—32,6 103—117 56—63 Вялікія разбурэнні на значнай плошчы. Назіраецца вельмі рэдка. Надзвычай высокія хвалі (максімальная вышыня — да 16 м, сярэдняя — 11,5 м). Судны невялікага і сярэдняга памеру часам не відаць. Мора ўсё пакрыта доўгімі белымі камякамі пены, якія размяшчаюцца па ветры. Краі хваль паўсюль здзімаюцца ў пену. Бачнасць дрэнная.
12 Ураган 33 118 64 На сушы разбурэнні, як у люты шторм. Выпадак вельмі рэдкі. Вельмі дрэнная бачнасць. Паветра напоўнены пенай і пырскамі. Усё мора пакрыта палосамі пены

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]