Школьная вуліца (Мінск, Стары Горад)
Выгляд
Школьная вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
![]() |
Школьная вуліца (з 1931 года — Вольная вуліца) — колішняя вуліца ў Мінску.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Miensk._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%281934%29._%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F.jpg/220px-Miensk._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%281934%29._%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Miensk%2C_Vysoki_Rynak-%C5%A0kolnaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%A8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%2806.1918%29_%283%29.jpg/220px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak-%C5%A0kolnaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%A8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%2806.1918%29_%283%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Miensk%2C_%C5%A0kolnaja-Niamiha._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D1%96%D0%B3%D0%B0_%281918%29.jpg/220px-Miensk%2C_%C5%A0kolnaja-Niamiha._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D1%96%D0%B3%D0%B0_%281918%29.jpg)
Спускалася з Высокага Рынку да Няміга-Школьнай вуліцы і Ніжняга Рынку. Цяпер па трасе вуліцы праходзіць лесвіца паміж будынакам Белпрампраекта (сучасны адрас плошча Свабоды, 17) і насыпам да эстакады праспекта Пераможцаў над вуліцай Нямігай.
Назва паходзіць ад Школьнага (сінагальнага) двара, які размяшчаўся тут.
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 — Дом Ліўшыца. У доме размяшчаўся рэнскавы склеп Б. М. Гаркаві, вядомы ў свой час добрым старапольскім пітным мёдам і высокамарачнымі вінамі, а таксама суконна-мануфактурны гандаль А. З. Царфіна. У 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.
- № 3 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/Miensk%2C_Vysoki_Rynak-%C5%A0kolnaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%A8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281921-29%29.jpg/220px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak-%C5%A0kolnaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%A8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281921-29%29.jpg)
- № 2 — Дом Клябанава, мураваны трохпавярховы жылы дом, рэканструяваны да 1900 года.
- № 8 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Боровой Р. Историческая топография древнего Минска. Обзор источников и современное состояние проблемы // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 12. — Мінск, 1997.
- Дзянісаў У. Плошча Свабоды ў Мінску. — Мінск, 1985.
- Ягораў Ю. Да пытання аб горадабудаўнічай гісторыі Мінска ў XVII — першай палове XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук № 3, 1955.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Школьная вуліца (Мінск, Стары Горад) на Вікісховішчы |
---|
Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Школьная» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Школьная вуліца (Мінск, Стары Горад)».