Шчацінахвосткі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Шчацінахвосткі | |||||||||||||||||||||||||||
![]() Lepisma saccharina | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||
|
Шчацінахвосткі (Thysanura) — атрад першаснабяскрылых насякомых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня 8—20 мм. Цела верацёнападобнае, у большасці ўкрытае лускавінкамі. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Брушка з 2 і больш членістымі шчацінкамі і доўгай хваставой ніткай на канцы (адсюль назва). Вочы фасетачныя. Ротавыя органы грызучыя.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваюць больш за 400 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, сінантропныя іх віды — у больш халодных абласцях. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі трапляюцца прадстаўікі сямейства лускаўніц.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Апладненне вонкава-ўнутранае. Развіццё па тыпе протаметабаліі (метамарфоз).
Кормяцца жывёльнымі і расліннымі рэшткамі. Псуюць кнігі, крухмал, цукар.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шчацінахвосткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.