Цела верацёнападобнае, у большасці відаў пакрытае лускавікамі (адсюль назва). Вочы фасетачныя, несудакранальныя. Вусікі доўгія, маюцца 3 членістыя прыдаткі на канцы брушка. Ротавыя органы грызучыя. Бяскрылыя. Хутка бегаюць. Актыўныя ноччу.
Апісана каля 190 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах з цёплым і гарачым кліматам. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, пад камянямі, у глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі найбольш трапляюцца лускаўніца звычайная, або цукровая (Lepisma saccharina) і тэрмобія хатняя (Thermobia domestica).