Шчыльнасць току

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шчыльнасць току
Размернасць

L−2I

Адзінкі вымярэння
СІ

А/м2

Заўвагі

вектарная велічыня

Сувязь паміж токам і шчыльнасцю току

Шчы́льнасць то́куфізічная вектарная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць электрычнага току ў пэўным пункце. Велічыня шчыльнасці току вызначае велічыню зараду, які праходзіць за адзінку часу праз адзінку плошчы. Напрамак вектара шчыльнасці току адпавядае напрамку руху носьбітаў току.

Калі ўcе носьбіты току маюць аднолькавы зарад e, то за час dt праз плошчу dS пройдзе зарад

дзе n – канцэнтрацыя носьбітаў току, u – хуткасць іх руху, - праекцыя плошчы dS на напрамак нармалі да вектара хуткасці.

Тады шчыльнасць току складзе

У выпадку, калі ток утвараецца носьбітамі некалькіх тыпаў, агульная шчыльнасць току роўная да сумы шчыльнасцяў токаў, што ствараюцца кожным з тыпаў носьбітаў паасобку.

Ведаючы шчыльнасць электрычнага току ў кожным пункце, можна вызначыць сілу току як паверхневы інтэграл ад шчыльнасці току: