Шчыліна Касіні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шчыліна Касіні, здымак з зонда «Касіні».

Шчыліна Касіні (іншая назва — падзел Касіні) — прамежак паміж знешнімі кольцамі Сатурна (кольцамі A і B). Шырыня яе складае каля 5000 км. Адкрыта Жанам-Дамінікам Касіні (італ.: Gian Domenic Cassini, фр.: Jean-Dominique Cassini; 1625—1712), італьянскім і французскім астраномам, у 1675 г.

Прырода шчыліны Касіні[правіць | правіць зыходнік]

Для назіральніка з Зямлі шчыліна Касіні выглядае як тонкая цёмная шчыліна паміж кольцамі. Аднак Вояджэрам было зроблена наступнае адкрыццё: гэта шчыліна не пустая, а таксама з'яўляецца своеасаблівым кольцам і па сваім складзе вельмі падобная да кольца C[1]. На арбіты яе часціц уплывае прыцягненне Мімаса[2], а таксама моцны арбітальны рэзананс унутранай часткі шчыліны. З-за спалучэння гэтых фактараў скрыўляюцца арбіты часціц шчыліны і ўзнікаюць змены ў яе шчыльнасці.

У шчыліны Касіні назіраюцца прамежкі, такія, як шчыліна Гюйгенса і шчыліна Лапласа, якія змяшчаюць у сабе малыя тонкія кольцы. На прыведзенай ілюстрацыі шчыліна Гюйгенса знаходзіцца на правай мяжы падзелу, шчыліна Лапласа — бліжэй да Сатурна.

Шчыліна Касіні ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У апавяданні Станіслава Лема «Дазнанне», а таксама ў знятым па ім фільме запуск даследчых зондаў у шчыліну Касіні з'яўляецца мэтай сумеснай экспедыцыі людзей і робатаў. Адзін з робатаў, жадаючы загубіць людзей з экіпажа, праводзіць карабель праз шчыліну Касіні, каб справакаваць аварыю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі