Хрысціян Гюйгенс
Хрысціян Гюйгенс | |
---|---|
нідэрл.: Christiaan Huygens | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1629[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1695[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Constantijn Huygens[d] |
Маці | Suzanna van Baerle[d] |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, фізік, музыказнавец, вынаходнік, тэарэтык музыкі, фізік-тэарэтык, энтамолаг, стваральнік інструментаў |
Навуковая сфера | матэматыка, механіка, фізіка і астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Франс Фан Схотэн[d][8] і Jan Jansz de Jonge Stampioen[d][8] |
Вядомыя вучні | Дэні Папен і Готфрыд Лейбніц |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрысціян Гюйгенс ван Зейліхем, таксама Крысціян Гюйгенс[9] (ⓘ) (нідэрл. Christiaan Huygens, 14 красавіка 1629, Гаага — 8 ліпеня 1695, тамака жа) — нідэрландскі механік, фізік, матэматык, астраном і вынаходнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гюйгенс нарадзіўся ў Гаазе. Бацька яго Канстанцін Гюйгенс (Хейгенс), тайны саветнік прынца Аранскага, быў выдатным літаратарам, які атрымаў таксама добрую навуковую адукацыю.
Малады Гюйгенс вывучаў права і матэматыку ў Лейдэнскім ўніверсітэце, затым вырашыў прысвяціць сябе навуцы.
У 1651 г. апублікаваў «Развагі аб квадратуры парабалы, эліпса і кола».
Разам з братам ён ўдасканаліў тэлескоп, давёў яго да 92-кратнага павелічэння, і заняўся вывучэннем неба. Першая вядомасць прыйшла да Гюйгенса, калі ён адкрыў кольцы Сатурна (Галілей іх таксама бачыў, але не змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай планеты, Тытан.
У 1657 г. Гюйгенс атрымаў галандскі патэнт на канструкцыю маятнікавага гадзінніка. У апошнія гады жыцця гэты механізм спрабаваў стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсавальная слепата. Гадзіннік Гюйгенса рэальна працаваў і забяспечваў цудоўную для таго часу дакладнасць ходу. Цэнтральным элементам канструкцыі быў прыдуманы Гюйгенсам якар, які перыядычна падштурхоўваў маятнік і падтрымліваў незатухльныя ваганні. Сканструяваны Гюйгенсам дакладны і недарагі гадзіннік з маятнікам хутка атрымаў вельмі шырокае распаўсюджанне па ўсім свеце.
У 1665 г. па запрашэнні Кальбера пасяліўся ў Парыжы і быў прыняты ў лік членаў Акадэміі навук. У 1666 г. па прапанове таго ж Кальбера становіцца яе першым прэзідэнтам. Гюйгенс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.
У 1673 годзе пад назвай «маятнікавы гадзіннік» выходзіць выключна змястоўная праца па кінематыцы паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у Ньютана, які завяршыў пачатае Галілеем і працяг Гюйгенс пабудова падмурка механікі.
1681 г.: у сувязі з вызначанай адменай Нантскага эдыкта Гюйгенс, не жадаючы пераходзіць у каталіцызм, вярнуўся ў Галандыю, дзе працягнуў свае навуковыя даследаванні.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Horologium oscillatorium Архівавана 16 чэрвеня 2008., 1673 (Маятнікавыя гадзіннікі, на лацінскай).
- Kosmotheeoros. (англійскі пераклад выдання 1698 года) — астранамічныя адкрыцці Гюйгенса, гіпотэзы пра іншыя планеты.
- Treatise on Light (Трактат пра святло, англійскі пераклад).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Christiaan Huygens
- ↑ Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ а б Гюйгенс Христиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б в г д MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.
- ↑ Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.554.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Хрысціян Гюйгенс (англ.) у архіве MacTutor.
- Працы Christiaan Huygens ў праекце «Гутэнберг»
- Старонкі, якія ўжываюць пашырэнне Phonos
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1629 годзе
- Нарадзіліся ў Гаазе
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1695 годзе
- Памерлі ў Гаазе
- Пахаваныя ў Паўднёвай Галандыі
- Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Нідэрландаў
- Астраномы XVII стагоддзя
- Матэматыкі Нідэрландаў
- Матэматыкі XVII стагоддзя
- Фізікі Нідэрландаў
- Асобы на банкнотах