Шчэбра
| Вёска | |
| Шчэбра | |
|---|---|
| польск.: Szczebra | |
| 53°54′25″ пн. ш. 22°58′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Аўгустоўскі |
| Гміна | Навінка |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 16-304 Nowinka |
| Іншае | |
| 0763198 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Шчэбра[1][2] (польск.: Szczebra) — вёска ў Польшчы, за 6 км на поўнач ад Аўгустова і за 88 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Блізне. Уваходзіць у склад Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства, частка гміны Навінка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мястэчка ўтварылася да 1783 года і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шчэбра апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні Царства Польскага.
На 1827 год у Шчэбры было 18 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Шчэбра апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Шчэбра знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах яна ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 123 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 641 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Юзафа (XVIII ст.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Chlebowski B. Szczebra // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 826.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Szczebra // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 826.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчэбра