Аўгустоўскі павет
| Аўгустоўскі павет | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Powiat augustowski | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Павет | ||||
| Уваходзіць у | Падляскае ваяводства | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Насельніцтва (2016) | 58 998 | ||||
| Плошча | 1 658,27 км² | ||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | CET (UTC+1, улетку UTC+2) | ||||
| Паштовыя індэксы | 16-300 | ||||
| Код аўтам. нумароў | BAU | ||||
| Афіцыйны сайт (польск.) | |||||
Аўгусто́ўскі павет[1] (польск.: Powiat augustowski) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Падляскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Аўгустаў. Займае плошчу 1658,27 км². Насельніцтва павета складае 58 998 чалавек (на 30 чэрвеня 2016 года).
Раней (з XIX стагоддзя) павет існаваў у складзе Прусіі, Расійскай імперыі, міжваеннай Польшчы і БССР.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]- гарады: Аўгустаў, Ліпск
- гарадскія гміны: Аўгустаў
- вяскова-гарадскія гміны: Ліпск
- вясковыя гміны: Аўгустаў, Барглаў Касцельны, Навінка, Пласка, Штабін
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны ў 1807 годзе з Дамброўскага і Бебжанскага паветаў у складзе Варшаўскага герцагства. Плошча 1779 кв. вёрст, насельніцтва 81 700 чалавек (1897), з якіх 42,3 % палякаў, 32,5 % беларусаў, 5,3 % рускіх. Падзяляўся на 12 валасцей, меў 1 горад і 3 пасады.
У 1815 годзе павет далучаны да Расійскай імперыі. У 1837—1866 гадах у складзе Аўгустоўскай, з 1866 года — у Сувалкаўскай губерні. У 1915—1918 гадах акупаваны германскімі войскамі, затым у складзе Беластоцкага ваяводства Польшчы.
З 1939 года ў складзе БССР, у Беластоцкай вобласці. У студзені 1940 года павет скасаваны і ўтвораны раёны; у 1945 годзе яго тэрыторыя перададзена Польшчы. З 1999 года павет у складзе Падляскага ваяводства.
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Шыман Канарскі (1808 — 1839) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўгустоўскі павет- Афіцыйная старонка павета
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |