Шыракскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікаэля Налбандзяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шыракскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікаэля Налбандзяна
арм.: Շիրակի Միքայել Նալբանդյանի անվան պետական համալսարան
Shirak State University logo.png
ՇՊՀ-ShSU.jpg
Арыгінальная назва арм.: Շիրակի Միքայել Նալբանդյանի անվան պետական համալսարան
Міжнародная назва англ.: Mikayel Nalbandian Shirak State University
Заснаваны 1934
Размяшчэнне Гюмры
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Сайт shsu.am
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Шыракскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікаэля Налбандзяна (арм.: Շիրակի Միքայել Նալբանդյանի անվան պետական համալսարան) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Гюмры.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт - буйнейшы навуковы і адукацыйны цэнтр у паўночнай частцы Арменіі. Ён быў адкрыты ў 1934 годзе як педагагічны інстытут. Пасля здабыцця Арменіяй незалежнасці ў 1991 годзе ён стаў называцца Гюмрыйскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя Мікаэла Налбандзяна. У 2016 годзе інстытут быў рэарганізаваны, каб стаць дзяржаўным універсітэтам Шыракскай вобласці. У цяперашні час ён прапануе 28 праграм для бакалаўраў, а таксама 16 праграм для магістраў. Па стане на 2017 год ва ўніверсітэце навучалася каля 6 000 студэнтаў. За час свайго існавання, пачынаючы з 1934 года, ён выпусціў каля 80 000 выпускнікоў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт фізікі, матэматыкі і эканомікі
  • Факультэт гісторыі і філалогіі
  • Факультэт біялогіі і геаграфіі
  • Факультэт замежных моў
  • Факультэт педагогікі
  • Факультэт фізічнай і папярэдняй ваеннай падрыхтоўкі
  • Факультэт філасофіі і сацыяльных навук

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]