Перайсці да зместу

Шыркаўскі сельсавет (Мсціслаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыркаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мсціслаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Шыркі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Шы́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Шыркі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кашанскі сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кашаны. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шыркі, сельсавет перайменаваны ў Шыркаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Касмініцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.