Расненскі раён
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Расненскі раён | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у |
Калінінская акруга Аршанская акруга |
Адміністрацыйны цэнтр | Расна |
Дата ўтварэння | 1924 |
Дата скасавання | 8 ліпеня 1931 |
Ра́сненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з цэнтрам у Расне, якая існавала ў 1924—1931 гадах на тэрыторыі Калінінскай (1924—1927) і Аршанскай акруг.
Складаўся з дзевяці сельсаветаў:
- Дзяднянскага;
- Доўгавіцкага;
- Забалацкага;
- Затонскага;
- Кашанскага;
- Пячковіцкага (Пячкоўскага);
- Пячонкаўскага;
- Расненскага (Раснянскага);
- Чыгрынаўскага.
8 ліпеня 1931 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Горацкі, Мсціслаўскі і Чавускі раёны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Расненскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Расненскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 110. — ISBN 985-11-0214-8.