Шырын Нешат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шырын Нешат
перс.: شیرین نشاط
Род дзейнасці фатографка, кінарэжысёр, сцэнарыст, відэамастак, кінематаграфіст, video installation artist, мастачка, documentarian, оперны рэжысёр
Дата нараджэння 26 сакавіка 1957(1957-03-26)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іслам[6]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шырын Нешат (англ.: Shirin Neshat, перс. شیرین نشاط‎; нар. 26 сакавіка 1957, Казвін, Іран) — іранская мастачка, працуе ў Нью-Ёрку, ЗША. Вядомая найперш сваімі працамі ў кіно, відэа і фатаграфіі. Яе творчасць засяроджана на кантрастах паміж ісламам і захадам, жаноцкасці і мужнасці, грамадскага жыцця і асабістага жыцця, старажытнасці і сучаснасці, а таксама на пераадоленні прасторы паміж гэтымі суб’ектамі.

Атрымала Міжнародную прэмію на XLVIII Венецыянскім біенале ў 1999 годзе, «Сярэбраны леў» за лепшую рэжысуру на 66-м Венецыянскім кінафестывалі ў 2009 годзе, а таксама званне мастака дзесяцігоддзя ад выдання The Huffington Post.

Раннімі працамі Нешат былі фатаграфіі серыі Раскрыццё (Unveiling) (1993) і Жанчыны Алаха (Women of Allah) (1993—1997), якія даследуюць паняцці жаноцкасці ў сувязі з ісламскім фундаменталізмам і ваяўнічасцю ў яе роднай краіне. Як спосаб справіцца з неадпаведнасцю паміж культурай, якую яна ўбачыла, і культурай дарэвалюцыйнага Ірана, у якім яна вырасла, яна пачала сваю першую самастойную працу — серыю Жанчыны Алаха — жаночыя партрэты, цалкам пакрытыя персідскай вяззю.

Праца Нешат прысвечана сацыяльным, палітычным і псіхалагічным аспектам жаночага досведу ў сучасных ісламскіх грамадствах. Хоць Нешат актыўна супрацьстаіць стэрэатыпным уяўленням ісламу, яе мастацкія мэты не з’яўляюцца відавочна палемічнымі. Хутчэй, яе праца ўсведамляе складаныя інтэлектуальныя і рэлігійныя сілы, якія фармуюць ідэнтычнасць мусульманскай жанчыны па ўсім свеце. Выкарыстоўваючы персідскую паэзію і каліграфію, яна даследавала такія паняцці, як пакутніцтва, выгнанне, праблемы ідэнтычнасці і жаноцкасці.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Shirin Neshat — 2008.
  3. The Fine Art Archive
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. https://rkd.nl/nl/explore/artists/203084 Праверана 9 верасня 2021.
  6. https://www.bbc.com/persian/iran/2010/07/100730_l13_hard_talk_shirin_neshat.shtml