Шыфра Шлёмаўна Нясвіжская-Аталеская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыфра Шлёмаўна Нясвіжская-Аталеская
Дата нараджэння 26 лістапада 1897(1897-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1981(1981-02-07) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, тэрапеўт, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1957)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Шыфра Шлёмаўна Нясвіжская-Аталеская (26 лістапада 1897, Мінск — 7 лютага 1981) — беларуская тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1957, кандыдат медыцынскіх навук 1940), прафесар (1962).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і рабочага. Скончыла медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта ў 1925 г. З 1925 па 1928 год — урач Смалявіцкай раённай бальніцы, з 1928 па 1933 год — урач паліклінікі горада Мінска, па сумяшчальніцтве ардынатар кафедры факультэцкай тэрапіі Мінскага медінстытута, а затым да 1941 года — асістэнт гэтай жа кафедры, з 1941 па 1943 год — галоўны ўрач Кляўлінскай раённай бальніцы Куйбышаўскай вобласці; з 1943 па 1945 год — асістэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў Яраслаўлі, затым — у Мінску. З 1945 года дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; з 1960 па 1969 год — загадчык 2-й кафедры тэрапіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1969 года — пенсіянерка.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы прысвечаны вывучэнню паталогіі ўнутраных органаў (падстраўнікавай залозы, печані і інш.) пры склероме. Пад кіраўніцтвам Ш. Ш. Нясвіжскай абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі. Аўтар каля 50 навуковых публікацый.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1967).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]